У Паставах адбыўся чэмпіянат па аэрахакеі

Общество

У кінатэатры «Радзіма» адбыўся чэмпіянат па аэрахакеі сярод «пярвічак» раённага камітэта ГА «БРСМ», удзел у якім прынялі прадстаўнікі гарадскіх школ раёна і гімназіі.

— Заўсёды вельмі прыемна, калі моладзь замест таго, каб пасіўна чакаць якія-небудзь сустрэчы, сама прыходзіць у раённы камітэт, піша мне ў сацыяльных сетках альбо тэлефануе і прапануе арганізаваць мерапрыемствы, цікавыя ёй самой, — расказвае другі сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вераніка Казлоўская. — Таму, калі навучэнцы гімназіі прапанавалі правесці турнір па аэрахакеі, з задавальненнем пагадзілася.

Кожная каманда складалася з пяці чалавек, але адначасова на «хакейным полі» — спецыяльным стале — сустракаліся толькі па адным прадстаўніку ад дзвюх каманд-саперніц. У задачу кожнага ўваходзіла пры дапамозе біты забіць шайбу ў вароты праціўніка. Барацьба працягвалася альбо да 7 забітых шайбаў, альбо дзесяць хвілін. У апошнім выпадку пераможцам прызнаваўся ўдзельнік, які забіў найбольшую колькасць галоў. Лепшымі ігракамі турніру прызнаны Іван Філановіч, Павел Храпун (СШ №4), Аляксандр Маляўка, Андрэй Гутараў (гімназія), Уладзіслаў Кузьміч, Леанід Лосік (СШ №1), Генадзій Дунец, Віталій Жылевіч (СШ №3).

Сярод каманд не было роўных прадстаўнікам 4-ай школы. На другім месцы — гімназісты, на трэцім — навучэнцы СШ №1. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, адзначаны граматамі, астатнія — Падзякамі раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таксама паміж лепшымі ігракамі каманды-пераможцы былі разыграны навушнікі, калонка і камп’ютарная мышка. Прызы прадаставіў індывідуальны прадпрымальнік Віталій Улы­бін.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.