Пытанні вырашаюцца на месцы

Местная власть

19 лістапада “прамую тэлефонную лінію” і асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме правёў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці палкоўнік юстыцыі Л. М. Гаралевіч. Жадаючых звярнуцца да Леаніда Міхайлавіча па вырашэнне сваіх праблем сярод пастаўчан не знайшлося. На яго думку, гэта паказчык таго, што работа камітэта дастаткова зла­джаная і ў Пастаўскім раёне глабальных пытанняў не ўзнікае, усе яны вырашаюцца ў рабочым парадку.

— Калі ж людзі прыхо­дзяць на прыём, то найчасцей іх хвалююць пытанні, якія датычаць вытворчасці розных відаў экспертыз па грамадзянскіх справах: почырказнаўчых, пажарна-тэхнічных, псіхіятрычных, пытанні па аспрэчванні здзелак па завяшчаннях, раздзелу домаўладанняў і зямельных участкаў, вызначэння парадку карыстання дома­ўладаннямі і аб’ёмаў бу­да­ў­­нічых работ. Усяго Дзяржкамітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь выконвае больш за 200 відаў экспертных даследаванняў, яго ўпраўленне па Віцебскай вобласці — больш за 50. Асабістыя гутаркі з людзьмі падчас правя­дзення прыёмаў і “прамых тэлефонных ліній”, вырашэнне лакальных праблем і выяўленне пэўных сістэмных пытанняў у той ці іншай сферы або галіне дапамагаюць у далейшым пазбегнуць памылак у рабоце экспертных падраздзяленняў і своечасова рэагаваць на магчымыя негатыўныя тэндэнцыі, — адзначыў у інтэрв’ю Л. М. Гаралевіч.

 Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.