У ліку лепшых прапагандыстаў


А. Г. Клабук уручае дыплом Аляксандру Мухлі. Фота з сайта Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

На працягу двух дзён, 5 і 6 лістапада, у Віцебскім абласным упраўленні МНС праходзіў конкурс сярод работнікаў падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вобласці на званне лепшага прапагандыста прыдз­вінскага краю. Адным з яго ўдзельнікаў быў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пастаўскага РАНС Аляксандр Мухля, які заваяваў ганаровае трэцяе месца.

Разам з Аляксандрам за перамогу ў конкурсе змагаліся работнікі гарад­скіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях з Наваполацка, Чашнікаў, Оршы і Віцебска. Ім трэба было праявіць сябе ў пяці намінацыях. Канкурсанты не толькі падрыхтавалі візітныя карткі з творчымі самапрэзентацыямі, у тым ліку ўласнай работы па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці, а таксама хатнія заданні, вынесшы на суд журы аўдыё- і відэаролікі прафілактычнай накіраванасці са сваім удзелам. Яны сталі аўтарамі інавацыйных праектаў, у якіх прадставілі сваё рашэнне актуальных праблем у галіне прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю па тэме: “Курыш у ложку — загінеш ад пажару!”, на некаторы час ператварыліся ў сапраўдных акул пяра, рыхтуючы матэрыял для перыядычнага выдання ў розных жанрах, а таксама прадэманстравалі аратарскае майстэрства падчас сустрэч са школьнікамі, студэнтамі, выхаванцамі дзіцячых садоў і работнікамі ўстаноў адукацыі. Акрамя таго, канкурсанты прайшлі тэсціраванне на веданне патрабаванняў нарматыўных дакументаў і метадычных рэкамендацый па прапагандзе бяспекі жыцця­дзейнасці і ўзаемадзеянні з грамадскасцю.

Па выніках усіх іспытаў пераможцам конкурсу стаў прадстаўнік Наваполацкага гараддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Якубеня. На другім месцы Кацярына Кушнярэвіч з Віцебскага РАНС, на трэцім — як ужо гаварылася вышэй, наш зямляк Аляксандр Мухля. Прызёраў павіншаваў і ўручыў ім дыпломы начальнік абласнога ўпраўлення МНС А. Г. Клабук.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.