Удастоены дыпломаў

Образование

Кожны год у красавіку на базе Пастаўскай гімназіі праходзіць адкрытая навукова-практычная канферэнцыя “Глорыя”, у якой маюць магчымасць праявіць сябе ў якасці даследчыкаў навучэнцы 8—11 класаў з усіх сярэдніх і базавых школ раёна. Яны прадстаўляюць свае работы, напісаныя пад кіраўніцтвам педагогаў, у пяці секцыях: філалагічнай, гісторыка-края­знаўчай, лінгвістычнай, хіміка-біялагічнай і матэматычных дысцыплін. Лепшыя затым накіроў­ваюцца для ўдзелу ў штогадовай абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў “Эўрыка”, якая праводзіцца на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава гэтай ВНУ сумесна з упраўленнем адукацыі аблвыканкама і Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Сёлета туды былі адпраўлены сем калектыўных работ: па хіміі-біялогіі, матэматыцы, геаграфіі, англійскай і беларускай мовах, краязнаўстве і фізіцы. Дзве з іх, па меркаванні арганізатараў, аказаліся вартымі таго, каб у­дзельнічаць у вочным этапе канферэнцыі, які адбыўся 31 кастрычніка. Гэта работа па края­знаўстве навучэнцаў 11 класа гімназіі Віялеты Сяменас і Яўгенія Бурака (навуковы кіраўнік — І. М. Пракаповіч) і сумесная праца па фізіцы 9-класнікаў Лынтупскай яслі-сад-сярэдняй школы Кацярыны Сіманайць і Дзіяны Валасевіч (кіраўнік — А. Г. Бондар). На іх абарону ў сталіцу Прыдзвіння ездзілі Віялета Сяменас і Кацярына Сіманайць разам са сваімі выкладчыкамі. Выступілі там з прэзентацыямі, падчас якіх расказалі, чаму выбралі такую тэму, якія мэты ставілі перад сабой і як стваралася работа. З абласнога цэнтра пастаўчане вярнуліся з узнагародамі: навуковая праца гімназістаў удастоена дыплома першай ступені, у лынтупскіх школьнікаў дыплом другой ступені. Вясной яны будуць прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскай вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.