Узнагародзіў канцэрн


ААТ “Пастаўскі малочны завод” — адно з вядучых прадпрыемстваў Віцебскага канцэрна “Мяса-малочныя прадукты”. Дзякуючы шырокаму асартыменту, якасці і высокім спажывецкім уласцівасцям прадукцыі, у прыватнасці сыроў, яна карыстаецца вялікім попытам у Беларусі і Расіі. Кіраўніцтва завода лічыць, што гэта заслуга кожнага работніка, незалежна ад пасады, якую займае, і ўчастка вытворчасці. Сведчанне таму і ўзнагароды канцэрна.

За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны ветэраны Людміла Лебедзева, Вольга Шарава і Тэрэса Урбан, якія да нядаўняга часу працавалі на прадпрыемстве. Падзякі генеральнага дырэктара “Мяса-малочных прадуктаў” уручаны майстру цэха Ніне Барсук, сыраробу Вользе Сегень, вадзіцелю Тадэвушу Казлоўскаму.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.