Вучымся збіраць раздзельна


У сярэдзіне кастрычніка наша газета паведамляла пра тое, што ў горад завозяцца кантэйнеры з ацынкаванага металу для раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Іх устаноўкай займаюцца работнікі ўчастка добраўпарадкавання і саначысткі УП ЖКГ.

За кароткі прамежак часу кантэйнеры з надпісамі “пластык”, “папера”, “шкло” з’явіліся на тэрыторыях сярэдніх школ горада, Пастаўскага мэблевага цэнтра, філіяла “АТП №17”, малаказавода, вытворчага мэблевага цэнтра, цэнтральнай райбальніцы, на плошчы Леніна ля магазінаў “Універсам” і “Культтавары”, у мікрараёне вуліцы Юбілейнай, ля некаторых іншых устаноў і арганізацый. Усяго ўстаноўлена 55 сучасных зборнікаў на колах. Яны з’явяцца і ў іншых месцах горада. Зараз галоўнае ў тым, каб гараджане прызвычаіліся да раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.