Запрасіла Залатая Восень

Образование

Згадзіцеся са мной, што восень — цудоўная пара. Менавіта таму ў нашай школе для пачатковых класаў быў арганізаваны тыдзень Залатой Восені. З 12 па 17 кастрычніка на першым паверсе панавала святочная атмасфера. Вырабы з прыроднага матэрыялу, кошыкі з восеньскімі дарамі, асеннія пейзажы і нацюрморты, букеты з апошніх восеньскіх кветак стварылі шыкоўны “Асенні вернісаж”. Кожны з навучэнцаў стаў яго актыўным удзельнікам.

На працягу тыдня дзеці рыхтавалі святочную праграму, упрыгожвалі залу. І вось да сябе на свята запрасіла Залатая Восень. З гэтай роляй цудоўна справілася Касарэўская Ліза. А Дашчынскі Ваня, Васюковіч Жэня і Табола Уладзік вельмі добра выступілі ў ролі восеньскіх месяцаў. Выдатна вялі праграму Кукштэль Яна і Куштэль Ульяна.

Удзельнікі свята чыталі вершы пра восень, частавалі гасцей хлебам,  спявалі песні і частушкі, танцавалі, паказвалі сцэнкі. Актыўнымі былі Пачкоўская  Маша, Пачкоўская Насця, Палачаніна Яна, Баль Даша, Ва­сільеў Мікіта, Кімбар Эвеліна і Пяткоўскі Максім.

Дзеці таксама павіншавалі  сваіх матуль і бабуль з Днём маці і ўручылі ім падарункі. А Вітко Віка ў ролі Бульбінкі пазабавіла  гледачоў “бульбянымі” конкурсамі. Напрыканцы свята шчодрая Восень пачаставала ўсіх удзель­нікаў сваімі дарамі.

Хочацца выказаць словы ўдзячнасці бацькам, бабулям і ўсім гасцям, якія завіталі да нас на свята. Ну, а дзецям — вялікае дзякуй за добрасумленныя адносіны да падрыхтоўкі праграмы. Нашы дзеці — сапраўдныя артысты. Чакаем новых выступленняў!

Т. МАМЧЫЦ, настаўніца

пачатковых класаў Гуцкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.