Захоўваюць памяць


Збіраючы матэрыял пра вёску Рабекі (быў надрукаваны ў №69 “Пастаўскага краю” за 29 жніўня гэтага года), я сустракалася з яе жыхарамі, распытвала ў іх пра сённяшняе і мінулае жыццё-быццё. Людзі ахвотна ўспаміналі, прапаноўвалі пагартаць сямейныя альбомы. У асноўным яны вельмі даўнія. Але менавіта ў гэтым і ёсць іх каштоўнасць, бо захоўваецца памяць пра гісторыю Рабек і іх жыхароў. Некаторыя з фотаздымкаў былі апублікаваны разам са згаданым вышэй матэрыялам. У маім архіве заставаліся вось гэтыя, і сёння прапаную іх увазе чытачоў. Хочацца, каб адлюстраваныя на іх людзі не былі забытыя.

Першы здымак зроблены, хутчэй за ўсё, у канцы 60-ых — пачатку 70-ых гадоў. На ім — Наталля Сяргееўна Павініч з аднавяскоўцам Тадэвушам Сігізмундавічам Жаўнеруком, дарэчы, маім дзядулем, якога, на жаль, ужо няма сярод нас. На другім здымку (зроблены ў пачатку 60-ых) —  Сяргей Міхайлавіч Дубоўскі (бацька Наталлі Сяргееўны Павініч). У той час ён працаваў у калгасе конюхам. На заднім плане — будынак тагачаснай школы.

Вера ЖАЎНЯРУК,

юнкор.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.