25 снежня — Божае Нараджэнне. Са святам!

Духовность Местная власть

Дарагія жыхары Пастаўшчыны! Сардэчна віншуем хрысціян каталіцкага веравызнання са светлым святам Раства Хрыстова!

Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да лю­дзей сведчанне трыумфу веры і ўсеабдымнай хрысціянскай любові. Раство адорвае людзей дзівосным пачуццём прадугадвання новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.

Светлыя калядныя святы натхняюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкай роднасці, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні, тым больш што 2016-ты каталіц­кая царква абвясціла юбілейным Годам міласэрнасці.

Няхай у гэтыя светлыя дні вашы сэрцы напаўняюцца верай і надзеяй. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 Святая Сям’я хай будзе ўзорам

«А Слова сталася Целам…» Прыход Бога ў чалавечы свет — гэта незвычайная і адзіная ў сваім родзе з’ява. Бяздомныя бацькі, стайня і яслі — як месца нараджэння, бедныя пастухі — як світа народжанага Караля, Збаўцы свету…

Звернем увагу на Святую Сям’ю. Мы жывём у свеце шуму, гоману, рэкламы, мітусні. Мы самі збудавалі сабе акружэнне, у якім убачыць Бога і Яго веліч стала цяжкай справай. А нованароджаны Збаўца прыносіць свету супакой, благаславёную цішу, радасць.

У Евангеллі Святога Мацвея, дзе апавядаецца пра дзяцінства Езуса, Марыя і Юзаф не прамаўляюць ніводнага слова. Але евангеліст адзначае іх вялікую чуласць, клапатлівасць і далікатнасць у адносінах да Дзіцяці і паміж сабой. Яны заўсёды побач з Сынам, суправа­джаюць і ахоўваюць Яго. Іх веліч праяўляецца ў служэнні Богу і адданасці сваёй сям’і. Іх сям’я — прыклад для Касцёла і для кожнага чалавека.

Падыдзем да стайні. Як пастушкі, анёлы і каралі ўславім Дзіцятка і Марыю з Юзафам. Прынясём ім свае духоўныя дары, задумаемся над уласным жыццём і возьмем за ўзор Святую Сям’ю.

У святочныя дні жадаю ўсім Божага супакою і любові, якая аберагае ад холаду людскія душы і робіць вялікія цуды. Асабліва віншую старэйшых, хворых, адзінокіх лю­дзей. Няхай нованароджанае Дзіцятка прынясе ў сем’і пацалункі, усмешкі, радаснае ўзрушэнне.

Запрашаю ў пастаўскі касцёл на пастэрку 24 снежня ў 24.00. 25 снежня (Божае Нараджэнне) святая Імша ў 10, 12 і 18 гадзін.

Анджэй ВОЗЬНЯК, ксёндз-дэкан,

пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі і Святога Антонія Падуанскага ў Паставах.

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншую вас з самым цудоўным святам — Раством Хрыстовым!

Раство Хрыстова — сімвал нараджэння чыстай душы і перамогі дабра на Зямлі. Гэта вялікае свята дае нам магчымасць узвысіцца над жыццёвай мітуснёй, усвядоміць сэнс сапраўдных каштоўнасцей і ідэалаў. Гэта, безумоўна, сямейнае свята, якое заклікае жыць у міры і згодзе, клапаціцца аб сваіх блізкіх. Запальваючы свечкі ў калядную ноч, мы ўспа­мінаем самае добрае, даруем крыўды і імкнёмся падарыць адно аднаму як мага больш душэўнай цеплыні і любові.

Ад усёй душы жадаю, каб цудоўны святочны настрой не пакідаў вас увесь год. Няхай побач з вамі заўсёды будуць родныя і блізкія, а на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі. Здароўя вам, шчасця, міру і дабрабыту.

М. МОРХАТ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.