“Экзамен” на веды ў раёне

Образование

Завяршыўся другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На Пастаўшчыне ён праходзіў на працягу трох субот — 14, 21 і 28 лістапада — па 15 дысцыплінах. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі 370 навучэнцаў 8—11 класаў з сярэдніх і базавых школ раёна і 16 — з прафтэхкаледжа. Па іх выніках вызначаны 141 прызёр. Найбольшую колькасць дыпломаў — 31 — заваявалі прадстаўнікі пастаўскай СШ №1. 30 дыпломаў у скарбонцы нязменнага лідара мінулых гадоў — гімназіі. 22 узнагароды на рахунку варапаеўскіх школьнікаў, 17 — навучэнцаў СШ №2. Пятае месца ў рэйтынгу з 10 дыпломамі займаюць школьнікі Дунілавіцкай СШ. Зусім крыху адстаюць ад іх прадстаўнікі СШ №5, якія атрымалі 9 узнагарод.

Як і летась, кожны навучэнец меў права ўдзельнічаць у алімпіядзе адразу па трох вучэбных прадметах, якім скарысталіся 15 чалавек. Пяцёра сталі прызёрамі па ўсіх выбраных дысцыплінах. Гэта навучэнкі СШ №1: 11-класніца Анжаліка Урбанайць і 9-класніца Тамара Забенька (яны атрымалі дыпломы па матэматыцы, геаграфіі і анг­лійскай мове), 10-класніца гімназіі Марыя Літовец (грамадазнаўства, геаграфія, англійская мова), яе равесніца з СШ №2 Марыя Казлоўская (біялогія, хімія, гісторыя) і навучэнка 11 класа Варапаеўскай СШ Вольга Данілевіч (біялогія, хімія, геаграфія). 19 школьнікаў узнагароджаны дыпломамі па двух прадметах кожны.

Зараз усе пераможцы рыхтуюцца да наступнага этапа алімпіяды, які пройдзе ў студзені. Хто з іх бу­дзе адстойваць гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах, вырашыцца ў бліжэйшы час.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.