Ігар Міхайлавіч Пракаповіч — лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча

Личности Местная власть

Настаўнік Пастаўскай гімназіі Ігар Міхайлавіч Пракаповіч — лаўрэат заснаванай Віцебскім аблвыканкамам літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча за 2015 год.

Уручэнне праходзіла 26 лістапада ў абласным цэнтры ў рамках святкавання 85-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Спачатку да яго помніка былі ўскладзены кветкі ад удзячных землякоў, гасцей. А затым у абласной бібліятэцы адбылося ўшаноўванне пераможцаў у трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Прапаганда жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча”. Узнагароды ўручыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня камітэта па прысуджэнні прэмій імя У. Караткевіча Л. К. Аленская.

І. М. Пракаповіч — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, лаўрэат прэміі “Чалавек года Віцебшчыны” за 2009 год, аўтар шматлікіх краязнаўчых і паэтычных выданняў. У тым ліку і гэтага — “Чароўны край —  Пастаўшчына”, а менавіта за яго Ігар Міхайлавіч адзначаны прэміяй. Кніга з’яўляецца вучэбным дапаможнікам па курсе “Паставы­знаўства”, крыніцай патрыятызму, яна — сапраўдная энцыклапедыя Пастаўскага раёна.

— Мерапрыемства ўключала своеасаблівую прэзентацыю пра кожнага намінанта, — расказваў І. М. Пракаповіч. — Калі гаварыў пра сябе, увагу акцэнтаваў на тым, як пісалася кніга — а матэрыялы для яе я збіраў шмат гадоў. Любіць свой край і быць яго патрыётам мяне, як і шматлікіх прадстаўнікоў майго пакалення, навучылі творы Караткевіча. Напэўна, усё, што мной напісана, гэта быццам бы працяг таго, з чаго пачынаў малады Караткевіч. Свой аповед на высокай ноце я завяршыў вершам “Мы — беларусы”.

Былі ўзнагароджаны і пераможцы маладзёжнага літаратурнага конкурсу “Быў. Ёсць. Буду…”

Галіна ПІШЧ.

 



1 комментарий по теме “Ігар Міхайлавіч Пракаповіч — лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча

  1. Ігар заслужыў гэту ўзнагароду несумненна! Шчыра віншую яго і іншых ушанаваных узнагародамі! Здароўя і поспехаў!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.