Лепшыя атрады


Вераніка Казлоўская і прадстаўнікі атрадаў-пераможцаў пасля ўзнагароджвання.

У раёне стала добрай традыцыяй разам з хлебаробамі адзначаць тых, хто ўнёс найбольшы ўклад ва ўборку ўраджаю. Вось і нядаўна на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, адбылося ўзнагароджванне лепшых атрадаў з ліку навучэнцаў Пастаўскага прафтэхкаледжа і сярэдніх школ раёна. А працавалі яны на ўборцы бульбы, караняплодаў і льну ў ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, сельгасфіліяле АБП “Рассвет Пастаўскі” і некаторых іншых гаспадарках.

Павіншаваўшы са святам лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Пастаўшчыны, другі сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вераніка Казлоўская расказала пра вынікі конкурсу на лепшы студэнцкі атрад, які сёлетняй восенню працаваў на ўборцы сельгаспрадукцыі.

Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся многія фактары, а асноўным з’яўлялася выкананне норма-змен на аднаго чалавека. Па гэтым паказчыку сярод груп прафтэхкаледжа першае месца прысуджана  атраду “Вікторыя”  (гр. №212), другое — “Бравым рабятам” (гр. №210),  трэцяе — “Механікам” (гр. №18/2).

Выдатна зарэкамендавалі сябе юныя работнікі атрада “Дружба-2” Навасёлкаўскай СШ, якія дабіліся самай высокай выпрацоўкі на падборы клубняў і заслужана сталі пераможцамі. У лік прызёраў конкурсу сярод школьнікаў увайшлі атрады “Аргумент” і “Брыганціна” сярэдняй школы №2 г. Паставы.

Вышэйназваныя атрады на сцэне прадстаўлялі байцы Надзея Ждановіч, Юрый Лашчотка, Аляксандр Сініца, Алег Пяткевіч, Андрэй Скрупскі і Аня Дробышава. Вераніка Казлоўская і ўручыла ім граматы раённага камітэта Беларускага рэспублі­канскага саюза моладзі.

59 байцоў атрадаў-пераможцаў, а таксама атрадаў “Дружба” і “Равеснік” (СШ №2), “Пчолкі” (СШ №4), “Эўрыка” і “Рытм” (СШ №1), “Глорыя” (прафтэхкаледж)  узнагароджаны Падзякамі раённага камітэта БРСМ.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.