На прэзідэнцкую і губернатарскую ёлкі

Общество

20 снежня ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі ў Мінску запаліла агні Галоўная ёлка краіны, якая згасне толькі 6 студзеня 2016 года. За гэты час пабываць на ёй змогуць тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі са сталіцы, але і з самых аддаленых куточкаў Беларусі. Такая магчымасць выдалася сёлета і чатыром навучэнцам устаноў адукацыі Пастаўшчыны, сярод якіх ёсць тыя, што выхоў­ваюцца ў прыёмных і апякунскіх ­сем’ях. 24 снежня яны сталі ўдзельнікамі незвычайнага навагодняга прадстаўлення пад назвай “Віртуальны Новы год” з любімымі персанажамі — Дзедам Марозам і Снягуркай.

Яшчэ 30 школьнікаў з Пастаў і раёна ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў 28 снежня адправяцца на губернатарскую ёлку ў Віцебск. У складзе дэлегацыі — пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, актывісты школ, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Чакаецца, што ў абласным дабрачынным навагоднім свяце, якое адбудзецца 29 снежня ў канцэртнай зале “Віцебск”, па традыцыі прыме ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.