Падарункі ад старшыні райвыканкама


На Пастаўшчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках 24 снежня, напярэдадні каталіцкіх Каляд, старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Вік­тар Сяргеевіч Гутараў наведаў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўручыў дзецям навагоднія падарункі — цацкі і салодкія прысмакі.

На сённяшні дзень цэнтр, якім кіруе Іна Іванаўна Краўчук, наведваюць 18 хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, 8 з іх з’яўляюцца навучэнцамі спецкласа. Кожны іх поспех і добры настрой — вялікая радасць для педагогаў. Таму яны вельмі ўдзячны раённай уладзе за ўвагу да сваіх выхаванцаў.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.