Зарапад узнагарод

Личности

Ну якая гаспадыня адмовіцца ў святы пачаставаць гасцей сырамі Пастаўскага малаказавода? На слыху сёння “Пармезан Гранд”, “Стары Амстэрдам”, “Масдамер”, “Беларускае золата”, “Альпійскі”, “Груер”, “Тызенгаўз”, “Каралеўскі”. Пакупнікі ацанілі іх за смакавыя якасці. Прадпрыемства паспяхова спраўляецца з пастаўленай задачай па насычэнні ўнутранага рынку. Цяпер у краіне сыры і іншую малочную прадукцыю рэалізуюць больш за 300 гандлёвых кропак. Умацоўваюцца партнёрскія сувязі з расійскімі рэгіёнамі і буйнымі гандлёвымі сеткамі.

І гэта невыпадкова. Пасля праведзенай мадэрнізацыі малаказавод — адно з мацнейшых у вобласці прадпрыемстваў галіны, якое развіваецца, працуе стабільна. Сёння, бадай, ні адна айчынная выстава, ні адзін конкурс не абыходзяцца без удзелу пастаўчан, і адусюль яны вяртаюцца з узнагародамі. 2015-ты ў пэўным сэнсе слова стаў зорным на дыпломы, званні, прэміі.

Назавём некаторыя з іх. Лаўрэат конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі-2015”, Гран-пры ў намінацыі “Сыр” за шырокі асартымент і стабільна высокую якасць і званне лаўрэата 1 Рэспубліканскай прэміі развіцця спажывецкага рынку “Лідар года-2015”, Дыплом удзельніка міжнароднага форуму “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы”, Гран-пры і Дыпломы 1, 2, 3 ступеняў, Дыпломы ўдзельніка і фіналіста народнага конкурсу “Чэмпіён смаку”. Па традыцыі падведзены вынікі года, і па рэзультатах дэгустацый прадукты пад гандлёвай маркай “Паставы-гарадок” удастойва­ліся перамог ажно 6 разоў, за што прадпрыемству ўручаны галоўны трафей конкурсу — Кубак чэмпіёнаў.

Пералічаныя ўзнагароды сведчаць пра тое, што прадукцыя пастаўскіх вытворцаў якасная і смачная, яна адпавядае самым сур’ёзным патрабаванням. А кіраўніцтва завода і калектыў не спыняюцца на дасягнутым: працуюць над расшырэннем асартыменту, укараненнем сучасных тэхналогій.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.