Маладыя і рупныя

Местная власть Общество

Уладзімір Усаценка, Дзмітрый Лысёнак і Андрэй Галубоўскі.

Летась на жніве маладыя вадзіцелі з ААТ “Хацілы-агра” Ула­дзі­мір Усаценка і Андрэй Галубоўскі  на аўтамашынах “МАЗ” з 20-тоннымі прычэпамі перавезлі адпаведна 2161  і 2025 тон зерня і занялі першае і другое месцы ў раёне. На трэцім —  Дзмітрый Лысёнак з ААТ “Кураполле-агра”. Ён перавёз на трактары “МТЗ-1221” з прычэпам грузападымальнасцю 12 тон 1829 тон збожжа.

Такога поспеху маладыя працаўнікі дабіваюцца не ўпершыню,  і не толькі падчас уборкі. Напрыклад, Дзмітрый Лысёнак вызначыўся і на корманарыхтоўцы — нарыхтаваў амаль 15 тысяч тон сенажу і сіласу і заняў другое месца сярод механізатараў Пастаўшчыны.

Некалькі гадоў назад Уладзімір Усаценка  першым у раёне асвоіў высокапрадукцыйную машыну “Мекасан” і на апрацоўцы пасеваў гербіцыдамі цяпер дабіваецца самай высокай выпрацоўкі.

Якасна і аператыўна выконвае ўсе транспартныя работы Андрэй Галубоўскі.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.