Рэйс адноўлены


Пасля праведзенай два гады таму аптымізацыі адзін з аўтобусных рэйсаў па маршруце Паставы—Казьяны быў скасаваны. Гэта не задаволіла жыхароў вёскі Кураполле, бо, прыехаўшы ў райцэнтр раніцай і зрабіўшы свае справы, трэба было да вечара чакаць аўтобуса або дабірацца дамоў на спадарожных машынах.

Кіраўніцтвам філіяла “Аўтапрадпрыемства №17” прынята рашэнне, згодна з якім рэйс аднаўляецца. Па ня­дзелях, пачынаючы з 31 студзеня, аўтобус на Казьяны з аўтавакзала будзе адпраўляцца ў 12 гадзін, заходзячы ў Хацілы, Целякі, Кураполле — і далей па маршруце.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.