“У новы год — з “Белай Руссю”

Общество

У педыятрычным аддзяленні цэнтральнай райбальніцы.

Пад такой назвай у перыяд калядных і навагодніх свят па краіне “крочыла” акцыя, арганізаваная рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”. Падчас яе актывісты аб’яднання самі вырашалі, каго парадаваць навагоднімі падарункамі. Кіраўніцтва Пастаўскай раённай арганізацыі свой выбар спыніла на дзецях, якім сустракаць самае любімае і чаканае свята давялося ў педыятрычным аддзяленні цэнтральнай райбальніцы. Напярэдадні Новага года там знаходзіліся 12 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту. 29 снежня з цацкамі і настольнымі гульнямі ў госці да іх завіталі старшыня РА РГА “Белая Русь” В. М. Ромель і вядучыя спецыялісты А. А. Храпун і В. М. Мацкевіч.

У той жа дзень Валянціна Міхайлаўна разам са сваімі памочніцамі і вучнямі СШ №5 наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання ТЦСАН. Прывезлі яго пастаяльцам салодкія пачастункі, а школьнікі выступілі перад імі з канцэртам. Яшчэ два пакеты прысмакаў перадалі для пражываючых у аналагічным аддзяленні ў Лынтупах.

Акрамя таго, перад Новым годам у рамках названай вышэй акцыі пяцёра дзяцей самых актыўных членаў “Белай Русі” на Пастаўшчыне пабывалі на ёлках у Віцебску і Мінску, якія ладзілі абласная і рэспубліканская арганізацыі грамадскага аб’яднання.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.