Інтрыга захоўвалася да апошняга

Спорт

Розыгрыш Кубка раёна па шахматах з’яўляецца адным з самых масавых, папулярных і непрадказальных турніраў. Не скажу, што так было і сёлета, але барацьба, а з ёй і інтрыга мелі месца. Усяго ў фінальнай частцы прынялі ўдзел 20 шахматыстаў. Каб вызначыць 8 мацнейшых, спатрэбіўся адборачны турнір. Вынікі спаборніцтваў адначасова ішлі ў залік адборачнага турніру па хуткіх шахматах. Тут даволі ўпэўнена перамог Аляксандр Сямёнаў (ЦБП №230 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк”), на другім месцы аўтар гэтых радкоў, на трэцім — інжынер Пастаўскага раёна газазабеспячэння Аляксандр Таразевіч. У фінальны раўнд таксама трапілі Сцяпан Дзяшук, Дзмітрый Стахоўскі, Уладзімір Пушкін, Аляксандр Мурзо і Ігар Бабчынскі.

Два паўфінальныя паядынкі (Ю. Катовіч — А. Таразевіч, А. Сямёнаў — Д. Стахоўскі) прайшлі з яўнай перавагай аднаго з апанентаў. У фінале А. Таразевіч сустрэўся з А. Сямёнавым.

У першай партыі ініцыятыву захапіў А. Таразевіч і меў усе шансы на перамогу, але недаравальна пралічыўся ў канцоўцы і мусіў прызнаць сваё паражэнне. У яго была магчымасць рэабілітавацца, бо адразу праводзілася партыя ў адказ. У ёй разыгралі стандартны пачатак, і гульня завяршылася нічыёй. Гэта было на руку А. Сямёнаву. Ён падпісаў мір, якога хапіла, каб стаць уладаль­нікам Кубка раёна 2016 года.

Ю. Катовіч, няштатны карэспандэнт.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.