Пагуляў “чырвоны певень”

Правовое поле

Гэта здарылася 12 лютага. Паведамленне пра пажар дома ў вёсцы Вайцяхі паступіла ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у 16 гадзін 25 хвілін. Да месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні Пастаўскага і Шаркаўшчынскага РАНС. Да моманту іх прыбыцця (16.41) назіраліся адкрытае гарэнне і частковае абрушэнне даху. У 16.51 пажар быў лакалізаваны, у 17.25 — ліквідаваны.

Агнём пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Найбольш верагодная версія ўзнікнення пажару — парушэнне эксплуатацыі печаў. Гаспадар на момант здарэння дома адсутнічаў.

Яшчэ горшыя наступствы здарэння, якое адбылося 17 лютага ў адным з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах, — загінула яго гаспадыня 1940 года нараджэння. Яна вярнулася ў свой дом за дзень да трагедыі (да гэтага працяглы час пасля хваробы знаходзілася на рэабілітацыі ў дачкі). У пачатку пятай га­дзіны дня брат жанчыны прыйшоў праведаць яе. Адчыніўшы дзверы, убачыў моцнае задымленне і сястру, якая ляжала на падлозе. Да месца выкліку прыбылі падраздзяленні выратавальнікаў, хуткая медыцынская дапамога, супрацоўнікі РАУС. Медыкі канстатавалі смерць пацярпелай.

Пры праверцы пячнога ацяплення высветлілася, што яно эксплуатавалася з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі — у печы меліся трэшчыны, дымаход не быў ачышчаны. Гэта і стала прычынай узнікнення пажару.

А. МУХЛЯ, інспектар РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.