Пра барацьбу са злачыннасцю і работу са зваротамі

Местная власть

29 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня былі вынесены два асноўныя пытанні: “Аб выкананні на тэрыторыі раёна Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013-2015 гады і задачах па прафілактыцы правапарушэнняў” і “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2015 годзе ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Па першым пытанні членаў райвыканкама і запрошаных на пася­джэнне праінфармавалі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. М. Гарус і пракурор раёна А. А. Козіч. Заслуханы тлумачэнні старшынь Камайскага сельскага Савета Г. Ч. Урбанайця і Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранкі, дзе дапушчана найбольшая колькасць правапарушэнняў. Зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна.

Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб далажыла загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто завастрыў увагу прысутных на пытаннях занятасці насельніцтва і выплаты зар­платы. Пра тое, як працуюць са зваротамі грамадзян, гаварылі дырэктар аўтатранспартнага прадпрыемства №17 А. Д. Малахаў і дырэктар унітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна” І. Г. Глушонак.

На пасяджэнні разгледжаны і шэраг іншых пытанняў.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.