Прызнаны пераможцамі

Общество

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 29 студзеня, падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Пераможцамі прызнаны Пастаўскі лясгас, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, цэнтр культуры і народнай творчасці, Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, СШ №4 і гімназія.

Усе яны ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і будуць прадстаўляць раён на аналагічным абласным конкурсе. Дарэчы, тры гады запар пастаўчане выходзілі прызёрамі абласнога этапа агляду-конкурсу. Хочацца спадзявацца, што не стане выключэннем і сёлетні.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.