Смаргонцы — першыя

Общество

Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2015 год. Смаргонскай пагранічнай групе прысуджана першае месца.

Як паведаміў яе начальнік палкоўнік Аляксандр Іванавіч Маркевіч, на працягу года на ўчастку адказнасці групы затрыманы 1153 парушальнікі пагранічнага заканадаўства, з іх 340 — парушальнікі пагранічнага рэжыму і 294 — незаконныя мігранты; спынена незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную граніцу матэрыяльных каштоўнасцей у 280 выпадках на суму 3,5 мільярда рублёў; затрымана 0,784 кілаграма наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, 7 адзінак зброі і 364 штукі боепрыпасаў; узбуджана 40 крымінальных спраў, накладзена штрафаў на парушальнікаў пагранічнага заканадаўства ў 1204 выпадках на суму 1,9 мільярда рублёў.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.