Ушанавалі калег-“афганцаў”


Станіслаў Іосіфавіч Сіповіч і Мікалай Аляксеевіч Маціеўскі працуюць у Пастаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 15 лютага іх запрасілі ў актавую залу аддзялення для ўшаноўвання з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У зале маладыя супрацоўнікі Дэпартамента. Глядзячы на іх, былыя воіны-«афганцы» ўспаміналі сябе ў такім узросце. Ім выпала цяжкае выпрабаванне: свой інтэрнацыянальны абавязак яны выконвалі ў чужой краіне. Памяць пра падзеі тых гадоў жыве ў сэрцы, але гаварыць пра перажытае ім балюча.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік начальніка аддзялення А. У. Недзведзь. Ён падзякаваў Станіславу Іосіфа­вічу і Мікалаю Аляксеевічу за годна выкананы абавязак і сумленную працу, пажадаў здароўя, аптымізму.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі аддзялення Дэпартамента З. Ц. Падвербная далучылася да віншаванняў і ўручыла грашовыя прэміі ад прафсаюза. Згодна з калектыўным дагаворам, пэўная сума была пералічана і на банкаўскія картачкі былых воінаў.

У сваю чаргу С. І. Сіповіч і М. А. Маціеўскі падзякавалі кіраўніцтву за ўвагу і падтрымку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.