“Вілейты” — у Рамсарскім спісе

Водна-балотны заказнік мясцовага значэння “Ві­лейты” ўключаны ў Рамсарскі спіс. Рашэнне райвыканкама аб яго ўтварэнні было прынята ў маі 2013 года.

У 1971 годзе ў горадзе Рамсар (Іран) адбылася міжнародная канферэнцыя па водна-балотных угоддзях і вадаплаўных птушках, якая прыняла адпаведную канвенцыю. Яе асноўная мэта — захаванне і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў для дасягнення ўстойлівага развіцця ва ўсім свеце. Парушэнне іх стану з’яўляецца адной з прычын глабальнага змянення клімату, скарачэння біялагічнай разнастайнасці, дэградацыі зямель і іншых негатыўных наступстваў.

Да Рамсарскай канвенцыі далучылася больш за 160 краін свету, у тым ліку ў 1999 годзе — Беларусь. У спіс уключаны амаль 2 тысячы ўгоддзяў плошчай амаль 200 мільёнаў гектараў. Для параўнання: агульная плошча водна-балотных угоддзяў ацэньваецца ў свеце ў 570 мільёнаў гектараў (каля 6 працэнтаў паверхні сушы).

За гэты час 20 беларускіх водна-балотных заказнікаў уключаны ў Рамсарскі спіс. Сярод іх гідралагічны заказнік “Ельня”, які знаходзіцца на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, ландшафтныя заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” (аб’ядноўвае тэрыторыі ў Пінскім, Лунінецкім, Столінскім і Жыткавіцкім раёнах) і “Котра” (Шчучынскі раён), Бярэзінскі біясферны запаведнік (Лепельскі, Докшыцкі і Барысаўскі раёны), “Асвейскі” (Верхнядзвінскі) і іншыя. Нядаўна да іх дабаўлены “Палеская даліна ракі Буг”, “Сервеч” і “Вілейты”.

Агульная плошча апошняга — 101 гектар. У склад зямель, якія ўтвараюць тэрыторыю заказніка, уваходзяць землі ляснога фонду Пастаўскага лясніцтва. Тэрыторыя “Вілейтаў” — прыклад натуральных або слабаразбураных водна-балотных угоддзяў, тыповых для паўночна-заходняй Беларусі і ў цэлым для ўсходняй часткі Балтыйскага рэгіёна. Тут вясной у поймах рэк спыняюцца на адпачынак гусі і качкі, такія рэдкія, як крыжанка, чубатая чэрнець, звычайная шыраканоска, калючкахвост, чырок, а таксама чайкі (азёрная і серабрыстая). Акрамя таго, падчас міграцыі тут назіраецца вялікая колькасць кулікоў — фіфі, траўнік, кнігаўка, бакас, вялікі вераценнік і вялікі ўліт.

Паколькі заказнікі Рамсарскай канвенцыі ў нейкай ступені трапляюць у зону адказнасці міжнародных арганізацый, лягчэй рыхтаваць праекты і атрымліваць сродкі на аднаўленне і развіццё гэтых угоддзяў.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.