З Днём абаронцаў Айчыны!

Местная власть

Капітан Яўгеній Каралёў, ваеннаслужачыя тэрміновай службы Максім Ліпскі і Алег Багушэвіч служаць у першым радыётэхнічным цэнтры войск проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які дыслацыруецца ў Паставах. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

З Днём абаронцаў Айчыны!

Паважаныя воіны Пастаўскага гарнізона,

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,

воіны запасу і інтэрнацыяналісты!

Дарагія пастаўчане!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу незалежнасць. Іх подзвіг — прыклад для новых пакаленняў абаронцаў Радзімы. Мы ўшаноўваем і ваеннаслужачых Пастаўскага гарнізона, чые высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка забяспечваюць ваенную бяспеку краіны. Воінская служба заўсёды была і застаецца справай гонару, а людзі ў ваеннай форме — прыкладам мужнасці і адвагі. Упэўнены, што моладзь, якая яшчэ рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Айчынай, годна прадоўжыць слаўныя традыцыі дзядоў і бацькоў.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і мірнага неба над галавой!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, воіны-інтэрнацыяналісты,

афіцэры і салдаты Пастаўскага гарнізона!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У гэты святочны дзень выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё важнай справе служэння Радзіме, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, працай умацоўваў магутнасць Радзімы ў пасляваенны перыяд, з гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.

Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, з высокім прафесіяналізмам, выдатнай баявой вывучкай, з улікам сучасных умоў нясуць службу воіны Пастаўскага гарнізона, надзейна ахоў­ваючы мір і дабрабыт нашых грамадзян.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім шчасця, здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, мірнага неба і дабрабыту!

 Ю. МІЛЬТО, начальнік Пастаўскага гарнізона.

Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія землякі!

 

Шчыра і сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! 23 лютага — гэта сапраўды ўсенароднае свята. Яно з’яўляецца сімвалам мужнасці, самаахвярнасці, годнасці і гонару, стойкасці чалавечага характару і адданасці Радзіме. Няма больш высокага звання, чым служыць справе міру і абараняць Радзіму.

Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну павагі і па­дзякі ветэранам, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне і якія стаялі на варце нашых межаў у пасляваенныя гады, воінам-«афганцам», якія мужна і самаахвярна выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак, а таксама тым, хто сёння нясе нялёгкую і адказную службу, захоўваючы вернасць прысязе.

Кожны беларус, ці знаходзіцца ён на баявым пасту, ці займаецца мірнай справай — перш за ўсё абаронца сваёй Радзімы. I кожны сваёй працай уносіць уклад у паве­лічэнне багацця і славы нашай Айчыны.

Дарагія землякі! Няхай будучыня кожнага з вас будзе шчаслівай, светлай і радаснай. Жадаю ўсім абаронцам Айчыны — ад сённяшніх ветэранаў да заўтрашніх воінаў — дабрабыту, здароўя, міру, даўгалецця, дабра і згоды.

М.  Морхат,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.