З мэтай ранняй дыягностыкі


Рэнтгеналабарант Юлія Жукоўская і адміністратар комплексу Алена Александрова.

З 15 лютага ў Пастаўскай ЦРБ працуе перасоўны медыцынскі комплекс УАЗ “Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр”.

— Задача скрынінга — ранняя дыягностыка рака малочнай залозы, — тлумачыць галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы. — Пад скрынінг падыходзіць любая жанчына, і задача заключаецца ў тым, каб абследаваць як мага большую іх колькасць. Разам з тым у першую чаргу будуць абследавацца жанчыны, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку ў анколага ці гінеколага.

Медыцынскі комплекс працуе з 15 лютага. Прыём вядуць урач і медсястра ультрагукавой дыягностыкі, два рэнтгеналабаранты і два медрэгістратары. Рабочы тыдзень — з панядзелка па пятніцу, затым прыязджае новая брыгада.

Перасоўны медыцынскі комплекс у краіне выпушчаны пад нумарам “1”. Наш раён ужо дзясяты па ліку ў вобласці, дзе з красавіка мінулага года праводзіцца дыягнастычнае абследаванне. Паслуга запатрабаваная. Спісы пацыентак — а ўсяго за дзень іх бывае да 50-ці — прадстаўляюцца цэнтральнай раённай бальніцай. Тых, хто звярнуўся да анколага ці гінеколага, рэгіструюць і накіроўваюць на ультрагукавое даследаванне (ва ўзросце да 50-ці гадоў) або на мамаграфію (пасля 50-ці гадоў). Нала­джана камп’ютарная сувязь з абласным дыягнастычным цэнтрам. Ёсць магчымасць пачытаць запісы ў амбулаторных картах пацыентаў, калі хто з іх раней туды звяртаўся. Здымкі, якія робяць на комплексе лабаранты, у пятніцу адвозяць у цэнтр, там яны расшыфроўваюцца групай урачоў, і адказы па электроннай пошце адсылаюцца ў прыёмную галоўнага ўрача Пастаўскай ЦРБ.

У ЦРБ паведамілі таксама, што з 1 сакавіка ў раёне будзе працаваць перасоўны дыягнастычны флюараграфічны комплекс абласнога тубдыспансера з мэтай абследавання сельскага насельніцтва. Графік работы комплексу будзе ў загадчыкаў ФАПаў і ўчастковых урачоў.

Галіна ПІШЧ.

Фота  Пятра КУРЫЛОВІЧА.  

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.