З улікам стану састарэлых і інвалідаў

Общество

Алена Кавалеўская, Таццяна Будзько, Святлана Парневіч, Павел Літовец (стаяць), Ларыса Парневіч, Алена Янкоўская і Алена Парневіч.

2016 год для абслуговага персаналу Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, як і іншых работнікаў сацыяльнай службы краіны, пачаўся з прафесійнага свята. Дэлегацыя ўстановы прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, якія адбыліся ў Паставах. Асабліва памятным гэты дзень стаў для сястры-гаспадыні Алены Янкоўскай, вадзіцеляў Паўла Казловіча і Паўла Літоўца, санітаркі Алены Парневіч і санітара Вадзіма Ластоўскага, якім былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Ганаровымі граматамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўзнагароджаны інструктар па працоўнай тэрапіі Алена Кавалеўская, галоўны бухгалтар Юлія Бадзігіна, медыцынская сястра Святлана Парневіч, кухонны работнік Ларыса Парневіч.

Шмат добрых слоў было сказана ў адрас калектыву і на справаздачным схо­дзе па падвядзенні вынікаў работы за 2015 год. З дакладам на ім выступіў дырэктар Павел Іванавіч Паўловіч. Ён адзначыў, што на пачатак года на дзяржаўным забеспячэнні ў доме-інтэрнаце знаходзілася 209 састарэлых і інвалідаў. Іх абслугоўваюць 96 чалавек. Яны выконваюць задачы па матэрыяльна-бытавым забеспячэнні пастаяльцаў,  ствараюць для іх умовы, набліжаныя да хатніх, аказваюць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, праводзяць культурна-масавую работу, ажыццяўляюць мерапрыемствы, накіраваныя на сацыяльна-працоўную рэабілітацыю інвалідаў.

На тэрыторыі і ўнутры дома-інтэрната створана спрыяльнае рэабілітацыйнае асяроддзе: абсталяваны інтэлектуальная зона, зоны для заняткаў мастацкай творчасцю, скандынаўскай хадзьбы, прагулак на калясках і хадулях, ёсць веладарожка. Ёсць тры павеці для знаходжання на свежым паветры ляжачых хворых. У корпусе створаны зоны рэлаксацыі.

У мінулым годзе ў эксплуатацыю было здадзена памяшканне для пражывання на 20 месцаў, у якім абсталявана  вучэбна-трэніровачная кватэра для падрыхтоўкі інвалідаў па аднаўленні іх дзеяздольнасці.

Перад удзельнікамі сходу выступіла начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама  Вера Мікалаеўна Астапенка. Яна дала станоўчую ацэнку рабоце калектыву, спынілася на задачах па далейшым яе ўдасканаленні.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.