Зноў загучыць у эфіры


У “Пастаўскім краі” за 16 студзеня ў заметцы “Ці гавораць “Паставы?” мы пісалі пра тое, што ў пачатку бягучага года з эфіру зніклі перадачы раённага радыё па той прычыне, што ў расклад вяшчання радыётрансляцыйнымі вузламі на 2016 год не быў уключаны час выхаду ў эфір праграм мясцовага радыё на частотах Першага нацыянальнага канала (аналагічная карціна і ва ўсіх іншых раёнах), і абнадзейвалі пастаўчан, што сітуацыя павінна змяніцца.

Так і сталася. Рэдакцыя Пастаўскага радыё заключыла на 2016 год дагавор з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё на ўмовах аплаты (раней плата не бралася), і ў пятніцу, 26 лютага, у 11.40 мясцовае радыё зноў загучыць у эфіры на частаце 68,7 УКВ. Як паведаміў рэдактар раённага радыё Уладзімір Раманавіч Шык, перадача будзе выходзіць адзін раз у тыдзень, па пятні­цах, з 11.40 да 12.00. Усе запісы перадач таксама змяшчаюцца на сайтах райвыканкама і “Пастаўскага краю”.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.