5 сакавіка ў Паставах адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын (+фота)

Культура Местная власть

Удзельнікаў свята віншуе намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў.

Вясенні букет з віншаванняў, пажаданняў, песень і танцаў атрымалі ў падарунак удзельнікі святочнага канцэрта, прысвечанага Дню жанчын, які 5 сакавіка адбыўся ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў адзначыў, што гэты дзень з’яўляецца данінай глыбокай павагі жанчынам-маці, працаўніцам, захавальніцам сямейнага ачага. Ён дазваляе яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, глыбей  усвядоміць яе вялікую ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, і перш за ўсё  сямейных.

У нашым раёне пражываюць  395 мнагадзетных, 30 апякунскіх і 26 прыёмных сем’яў. 22  жанчыны ўдастоены ордэна Маці. Летась такую высокую ўзнагароду атрымалі Ганна Казіміраўна Жук і Алена Мікалаеўна Ліпік. Мы ўдзячны ім за мацярынскі клопат, любоў да працы, шчодрасць сэрцаў.

Асаблівыя словы падзякі жанчынам старэйшага пакалення, якія вытрымалі ўсе цяжкасці Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення разбуранай гаспадаркі, праяўлялі мацярынскі клопат пра падрастаючае пакаленне.

Значны ўклад прыгожай паловы чалавецтва ў стварэнне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, умацаванне інтэлектуальнага патэнцыялу раёна. Жанчынам належыць вядучая роля ў адукацыі, культуры, ахове здароўя, гандлі, аграпрамысловым комплексе. Больш за 30 жанчын займаюць розныя кіраўніцкія пасады.

Мы ганарымся тым, што начальніку раённага вузла паштовай сувязі Таццяне Мікалаеўне Гайлюн прысвоена званне “Чалавек года Віцебшчыны-2015”, а аператар машыннага даення ААТ “Кураполле-агра” Алена Віктараўна Лялека, галоўны тэхнолаг ААТ “Пастаўскі малочны завод” Святлана Віктараўна Германовіч, загадчыца Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Надзея Тадэвушаўна Гатоўская, загадчыца Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду Марына Генадзьеўна Брэская і загадчыца Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Міхайлаўна Салавей атрымалі званне лаўрэатаў “Чалавек года Пастаўшчыны-2015”.

Сёння жанчыны нароўні з мужчынамі нясуць службу ва Узброеных Сі­лах Рэспублікі Беларусь і ў праваахоўных органах. І пры гэтым застаюцца клапатлівымі маці, жонкамі, сяброўкамі.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Ю. М. Кісялёў шчыра падзякаваў пастаўчанкам за нястомную працу і штодзённыя сямейныя клопаты, актыўную жыццёвую пазіцыю, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, пажадаў здароўя, шчасця, кахання, здзяйснення ўсіх жаданняў.

А затым свае музычныя падарункі ўсім жанчынам, якія прысутнічалі ў зале, адрасавалі юныя ўдзельнікі святочнага канцэрта. Гледачоў паланілі танцавальныя калектывы “Непаседы” і “Скай дэнс”  раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Кранальным атрымалася выступленне выхаванцаў дзіцячага садка “Крынічка”. Парадавалі вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў: ансамбль скрыпачоў і трыа баяністаў у складзе Аляксандра Іжмайловіча, Ягора Карпенкі і Аляксея Гамолкі. Па-веснавому прыгожымі і жыццярадаснымі выглядалі ўдзельнікі ўзорнай эстраднай студыі “Юніта” РДК, салісткі Злата і Марыя Лібоза,  ансамбль “Дзяцінства”  Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ. Шмат шчырых усмешак і апладысментаў выклікалі выступленні салістаў народнага хору настаўнікаў Людмілы Логінавай, Алены Грывусевіч і Таццяны Дзявятнікавай, ­удзельнікаў мастацкай сама­дзейнасці РДК Аляксандра Апанасевіча, Аляксандра Мухлі, Вольгі Толсцік, Пятра Караля, Яўгеніі Бяляўцавай.

no images were found

no images were found

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.