5 сакавіка — суботнік


 

Раённы выканаўчы камітэт 24 лютага прыняў распараджэнне аб правядзенні на Пастаўшчыне 5 сакавіка суботніка. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў рэкамендавана задзейнічаць людзей на рабочых месцах або добраўпарадкаванні тэрыторый, прывя­дзенні ў належны стан населеных пунктаў.

Для падрыхтоўкі да суботніка і кіраўніцтва работамі створана рабочая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш.

Заробленыя суб’ектамі гаспадарання грошы пералічваюцца на рахунак раённага выканаўчага камітэта ў цэнтры банкаўскіх паслуг №230 г. Паставы філіяла №216 ААТ “Беларусбанк” г. Полацк, код 648, разліковы рахунак 3641324000009, УНП 300078600. Яны маюць мэтавае прызначэнне і будуць накіраваны на добраўпарадкаванне, развіццё інфраструктуры і матэрыяльнай базы суб’­ектаў гаспадарання г. Паставы і іншых населеных пунктаў раёна, добраўпарадкаванне і рамонт ферм, мехдвароў, правядзенне веснавых палявых работ і іншыя мэты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.