А цяпер і карткай “Халва”

Общество

У мінулым годзе рознічны тавараабарот раённага спажывецкага таварыства склаў 306,8 мільярда рублёў — а гэта 40% ад агульнага аб’ёму рознічнага гандлю ў раёне. Кожны пастаўчанін летась купіў тавараў у сярэднім на 8,1 мільёна рублёў. Для таго каб павялічыць тавараабарот, канкурэнтаздольнасць і прыцягальнасць гандлёвай сеткі, праўленне райспажыўтаварыства распрацавала  і ажыццяўляе гібкую сістэму скідак, практыкуе іншыя сучасныя формы гандлю. Вось і нядаўна прынята рашэнне аб прадастаўленні пакупнікам магчымасці ажыццяўляць разлікі карткай растэрміноўкі №1 “Халва” ААТ “МТБанк”.

Для гэтага з “МТБанкам” заключаны дагавор. У адпаведнасці з ім,  уладальнікам  картак “Халва” прадастаўляецца растэрміноўка на пакупку  тавараў на адзін месяц: ва  ўніверсамах “Родны кут” (вул. Савецкая), “Юбі­лейны” (мікрараён вул. Юбілейнай), “Цэнтральны” (пл. Леніна, г. Паставы), “Родны кут” (г. п. Варапаева); на два месяцы: у магазінах “Абутак” і ўнівермаг “Амега”; на тры месяцы: у магазінах  “Гаспадарчы двор”, “Гаспадарчыя тавары” (г. Паставы і г. п. Варапаева). У магазіне гаспадарчых тавараў у Варапаеве адкрылася фірменная секцыя мэблі ААТ “Пінскдрэў”.

Разлікі карткай “Халва” ў названых магазінах для пакупнікоў беспрацэнтныя, узнагароджанні “МТБанку” за прадастаўленыя сумы райспажыўтаварыства плаціць з уласных сродкаў.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.