Атрымалі тлумачэнні і парады

Местная власть

4 сакавіка ў малой зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян правёў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька.

Прымаць наведвальні­каў яму дапамагала намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання — начальнік ад­дзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Марына Віктараўна Власенка. Зворотаў было толькі тры. Сямейная пара з гарадскога пасёлка Лынтупы прасіла дапамагчы спагнаць доўг з індывідуальнага прадпрымальніка, які некалькі гадоў назад узяў перадаплату, але так і не выканаў умову дагавора. Падманутай аказалася і яшчэ адна жыхарка райцэнтра. Яна аформіла два крэдыты на сваё імя, каб дапамагчы знаёмай, якая абяцала іх выплачваць, але сваіх слоў не стрымала. Трэці наведвальнік прыйшоў атрымаць кансультацыю па працаўладкаванні сына. Усім, хто звярнуўся па дапамогу, дадзены тлумачэнні і парады.

Фота Веранікі

ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.