Ці гатовы да работы ў полі?

Местная власть Сельское хозяйство

21 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Першым пытаннем, вынесеным на разгляд, значылася “Аб ходзе падрыхтоўкі да веснавых палявых работ”.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў нагадаў пра тое, што летась земляробы Пастаўшчыны атрымалі рэкордны ўраджай зерневых. Але мінулы год — ужо гісторыя, і зараз стаіць задача — замацаваць дасягнутае. Зрабіць гэта сёлета няпроста, бо востра адчуваецца недахоп фінансаў. А яны патрэбны на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных удабрэнняў, запасных частак для рамонту тэхнікі. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў такой абстаноўцы кожнай гаспадарцы асабліва важна спаўна выкарыстаць уласныя рэзервы, дэталёва прадумаць арганізацыю веснавых палявых работ, каб усе яны былі праведзены ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны і якасна.

Пра тое, што зроблена ў раёне па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы і якія задачы яшчэ трэба вырашыць, падрабязна далажыла намеснік начальніка — начальнік аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. Д. Юрынёнак. Былі заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў шэрага сельгаспрад­прыемстваў.

Рашэннем райвыканкама зацверджаны рабочы план веснавых палявых работ.

На гэтым жа пасяджэнні разгледжана пытанне “Аб выкананні раённай комплекснай праграмы “Кадры. 2010—2015 гады”, з інфармацыяй па якім выступіў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама У. З. Гутар. У прынятым рашэнні адзначана, што структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і арганізацыямі раёна своечасова праводзілася ўдакладненне заказу на падрыхтоўку рабочых, служачых і спецыялістаў за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, нала­джана ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання па забеспячэнні раёна кваліфікаванымі кадрамі, прымаліся меры па ўхіленні дыспрапорцый на рынку працы. Далейшае развіццё атрымала сістэма павышэння кваліфікацыі кадраў. Вялася работа па аптымізацыі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў.

Адзначаны станоўчыя вынікі работы з кадрамі ў райспажыўтаварыстве, УП ЖКГ, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы. А вось работа ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па арганізацыі і кантролі работы сельскагаспадарчых арганізацый па забеспячэнні спецыялістамі і павышэнні кваліфікацыі кадраў прызнана недастатковай.

Рашэннем райвыканкама вызначаны шэраг мер па далейшым удасканаленні работы з кадрамі.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.