Дарагія жанчыны! Шчыра віншуем вас са святам 8 Сакавіка!

Местная власть

Мнагадзетная маці Іна Міснік.

У гэты дзень мы ад усяго сэрца дзякуем мамам, жонкам, сёстрам, калегам за нястомнасць, чуласць, уменне рабіць свет прыгожым і радасным. Жанчыны адораны вялікай сілай любові, дабрыні і суперажывання, яны ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, натхняюць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні.

Найвышэйшае прызначэнне жанчыны — дарыць жыццё. У раёне 395 мнагадзетных сем’яў, 22 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці. Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць прадстаўніцы старэйшага пакалення, якія на сваіх плячах вынеслі ўсе нягоды Вялікай Айчыннай вайны і аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркі, сённяшнія ветэраны працы. Вялікія заслугі жанчын перад сям’ёй, грамадствам, дзяржавай. Большасць тых, хто працуе ў сістэме аховы здароўя, адукацыі, культуры, у гандлі, аграпрамысловым комплексе, — прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. На пасадах кіраўнікоў усіх узроўняў у раёне больш за 30 жанчын. Актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі адукацыйны і прафесійны ўзровень, ініцыятыва і адказныя адносіны да справы сталі неад’емнымі рысамі нашых сучасніц.

Дарагія пастаўчанкі! Дзякуй вам за шчырую працу і штодзённы клопат пра сям’ю, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Няхай кожны дзень будзе для вас шчаслівым, сонечным і радасным, а родныя і блізкія людзі заўсёды ахінаюць увагай і цяплом.

Жадаем моцнага здароўя, любові, міру і згоды, веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Са святам, мілыя жанчыны!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.