Другія ў краіне

Личности Местная власть

На рэспубліканскай спартакіядзе сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны, якая праходзіла з 15 па 17 сакавіка ў Магілёве, валейбольная каманда Пастаўскага каледжа заняла другое месца.

Менавіта пастаўчанам, якія сталі сярэбранымі прызёрамі абласной спартакіяды, было прадастаўлена права абараняць гонар Віцебшчыны ў рэспубліцы. Каманда каледжа апраўдала давер спецыялістаў упраўлення адукацыі аблвыканкама, уступіўшы ў фінальнай гульні толькі валейбалістам з Гродна. Яе трэнеру  Юрыю Трафімаву і ігракам Сяргею Давідзюку,  Аляксею Рапалаву, Ігару Гінько, Кірылу Проньку, Дзмітрыю Аксёненку, Кірылу Шнітоўскаму і Дзянісу Радзевічу былі ўручаны дыпломы другой ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

— На працягу апошніх гадоў нашы валейбалісты неаднаразова станавіліся лепшымі ў сістэме прафтэхадукацыі вобласці і краіны, — адзначыў дырэктар каледжа М. М. Лысёнак. —  Мы ганарымся тым, што і дэбютаваўшы на больш высокім узроўні прафесіянальнай і спартыўнай падрыхтоўкі, сустракаючыся з больш моцнымі сапернікамі, каманда паказала таксама добрую падрыхтоўку, згуртаванасць, волю  да перамогі.

На здымку: трэнер Ю. Б. Трафімаў (крайні справа) і ігракі каманды.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.