Футбольны калейдаскоп

Спорт

Чарговы футбольны сезон у краіне пачаўся з супрацьстаяння двух лепшых айчынных клубаў — «БАТЭ» і салігорскага «Шахцёра» — матчам за Суперкубак Беларусі. Гэту гульню барысаўчане выйгралі з лікам 2:1 і заваявалі чарговы ганаровы трафей.  У складзе «БАТЭ» выдатна сябе паказаў іх навічок, былы ігрок пастаўскага «ПМЦ» сезона 2008 года 25-гадовы апорны паўабаронца Юрый Кендыш. З такой феерычнай гульнёй яго неўзабаве могуць уключыць і ў склад нацыянальнай зборнай.

* * *

У райцэнтры на ФАКу прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе па праграме раённай круглагадовай спартакіяды. Турнір гарадскіх каманд сабраў 6 калектываў. Леташні чэмпіён — каманда РАУС — адсутні­чала. Лепшай прызнана каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з вопытнымі ігракамі А. Жарскім і С.Мінгіновічам. Яна выйграла рашаючы матч з лікам 4:3 у юнакоў з каледжа. Трэцяй аказалася зборная каманда прадпрымальнікаў, на наступных месцах — футбалісты АТП №17, УП ЖКГ і завода “Беліт”. У групе сельскіх калектываў фіз­культуры згулялі толькі 2 каманды. Як і летась, званне пераможцаў заваявалі варапаеўцы, якія перамаглі з лікам 6:5 каманду Ярэўскага сельскага Савета.

* * *

Трэнерскі штаб мала­дзёжнай зборнай Беларусі па футболе (U-23) выклікаў на тыднёвы вучэбна-трэніровачны збор выхаванца футбольнай акадэміі ПМЦ, цяпер абаронцу ФК  “Ві­цебск” Міхаіла Бабічава. Беларуская каманда бу­дзе рыхтавацца ў Кобрыне да кантрольнай гульні ў горадзе  Влоцлавек са зборнай Польшчы. Яна вядзе барацьбу ў адборачным раўндзе на чэмпіянат Еўропы. Выхаванец пастаўскага футбола да пераходу ў Віцебск пачынаў прафе­сій­ную кар’еру ў казанскім “Рубіне”, потым пагуляў у адным з дывізіёнаў чэмпіянату Італіі.

* * *

У Глыбокім адбыўся традыцыйны рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў, які сабраў 6 каманд. Вельмі ўпэўнена згулялі там  футбалісты “ПМЦ-Паставы”, якія заваявалі 1-е месца, перамаглі ў фінале глыбачан. У складзе нашай каманды выступалі вопытныя ігракі Андрэй Шурко, Юрый Галаўко, Сяргей Жыльцоў і іншыя. Прыз лепшага варатара спаборніцтваў атрымаў пастаўчанін Руслан Казаравец.

Уладзімір ШЫК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.