Лепшы ў вобласці

Личности

На вытворчым рэспубліканскім уні­тарным прадпрыемстве “Віцебск­аблгаз” падведзены вынікі чарговага конкурсу на званне “Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны”. У адной з намінацый яго пераможцам выйшаў вадзіцель Пастаўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз” Віктар Зянонавіч Альхімёнак. Ва ўрачыстай абстаноўцы яму, як і іншым пераможцам, былі ўручаны ганаровы дыплом і грашовая прэмія.

В. З. Альхімёнак працуе ў газавай гаспадарцы Пастаўшчыны 37 гадоў. Вадзіцель аварыйнай службы з’яўляецца прыкладам ва ўсім, бездакорна выконвае свае службовыя абавязкі, перадае вопыт маладым.

Пётр КУРЫЛОВІЧ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.