Лепшыя — гаспадары


22 сакавіка на базе Пастаўскага раёна газазабеспячэння прайшла вучоба аварыйных службаў вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз”, у якой удзельнічалі прадстаўнікі трох раёнаў — нашага, Глыбоцкага і Докшыцкага.

Спачатку адбылася праверка тэарэтычных ведаў прадстаўнікоў газавых гаспадарак: кожны з іх атрымаў білет з 20 пытаннямі. Было праверана таксама аснашчэнне неабходным абсталяваннем і інструментам аварыйных аўтамабіляў і слесараў. А затым правялі практычныя заняткі з членамі брыгад па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі на месцы. Заняткі праходзілі ў двары новых 5-павярховых дамоў па вуліцы Касманаўтаў, дзе нібыта адбылася ўцечка газу з падземнага газа­правода.

Па суме набраных балаў лепшымі аказаліся гаспадары, якія занялі першае месца. На другім прадстаўнікі аварыйнай службы Докшыцкага раёна газазабеспячэння, на трэцім — іх калегі з вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз”.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.