Майстар-клас ад Карандашовай

Личности

У Мінску адбылося выніковае пасяджэнне праўлення Белкаапсаюза. Перад яго пачаткам была разгорнута своеасаблі­вая выстава дасягненняў кааператыўнай гаспадаркі краіны. На ёй спажывецкія таварыствы прадставілі сотні тавараў рознага асартыменту, якія па сваіх спажывецкіх і іншых якасцях з’яўляюцца запатрабаванымі ў пакупнікоў. Высокую ацэнку ганаровых гасцей — у іх ліку былі міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Аляксандр Забела, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў краіны — атрымала майстар-кандытар Пастаўскага райспажыўтаварыства Святлана Карандашова. Яна правяла майстар-клас па вырабе цукровых кветак і сваёй віртуознай работай выклікала ў прысутных захапленне.

Святлана Карандашова пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства, з’яўляецца ўладальніцай шматлікіх узнагарод, у тым ліку залатога і сярэбранага медалёў міжнароднага чэмпіянату “Кандытарскае мастацтва-2015”.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.