На службу Айчыне


На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2016 года № 51 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым—маі 2016 года”, раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ: правесці ў Пастаўскім раёне ў лютым—маі 2016 года прызыў грамадзян 1989—1998 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Юнакам 1998 года нараджэння, якім па стане на 31 мая 2016 г. спаўняецца 18 гадоў, а таксама грамадзянам ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць на ўліку ці абавязаны на яго стаць і не знаходзяцца ў запасе, страцілі права на адтэрміноўку, не атрымалі персанальнай павесткі аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца з 29 лютага па 6 мая к 9.00 у раённы ваенны камісарыят (г. Паставы, вул. Паркавая, 9, каб. №15).

Пры сабе трэба мець дакументы, якія засведчваюць асобу.