Новы год — і новыя ахвяры

Правовое поле

Падводзячы вынікі першых двух месяцаў 2016 года, неабходна адзначыць, што абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей на іх застаецца напружанай. Павелічэнне колькасці надзвычайных сітуацый сёння адзначаецца ў цэлым па ўсёй рэспубліцы. Так, па стане на 29 лютага ў Беларусі адбылося 929 пажараў, што на 44 больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года, загінуў 151 чалавек (летась — 127), у тым ліку адно дзіця. У Віцебскай вобласці адбылося 120 пажараў (у 2015 годзе — 118), загінулі 28 чалавек (летась — 24).

Асобна спынюся на абстаноўцы ў Пастаўскім раёне, якая ў бягучым годзе значна ўскладнілася ў параўнанні з мінулым. Колькасць пажараў павялічылася роўна ўдвая — з 4 да 8. Не абышлося сёлета і без трагедый. За два месяцы загінулі 2 чалавекі. 17 лютага ў Паставах у выніку моцнага задымлення ў адным з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай задыхнулася 75-гадовая жанчына. А 24 лютага на пажары жылога дома ў вёсцы Крукі-2 загінуў 84-гадовы мужчына. Яго труп быў знойдзены на падлозе пад слоем столевага перакрыцця, якое абвалілася. У абодвух выпадках яшчэ вядзецца следства і прычыны пажараў устанаўліваюцца. Аднак найбольш верагоднай іх версіяй з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Трэба адзначыць, што з года ў год больш за ўсё загінулых сярод грамадзян пенсіённага ўзросту. Прычыны пажараў розныя — электрычнасць, пячное ацяпленне, неасцярожнае абыхо­джанне з агнём. Узгаранні адбываюцца як з-за недагляду, так і з-за нядбаласці. У сувязі з гэтым хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў нашага раёна з просьбай не пакідаць без увагі адзінокіх, састарэлых грамадзян, аказваць ім пасільную дапамогу ў прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан.

Калі вам спатрэбіцца дапамога спецыяліста, кваліфікаваны адказ або парада — звяртайцеся па «тэлефоне даверу» Пастаўскага РАНС, які працуе кругласутачна. Таксама нагадваю, што выклікаць ратаўнікоў можна па кароткіх тэлефонных нумарах экстранных службаў 1-01 і 1-12.

А. МУХЛЯ,

інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння  з грамадскасцю.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.