Па пытаннях аграпрама

Местная власть

18 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Федчанка правёў у Паставах “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян.

На “тэлефоннай лініі” і прыёме прысутнічалі кіраўнік спраў райвыканкама Г. Ф. Літвіновіч і в. а. загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі райвыканкама А. Р. Дзівіна. Жадаючых выказацца па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, дзейнасці службовых асоб, вырашэнні пытанняў паўсядзённага жыцця знайшлося няшмат. Шэраг пытанняў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Пастаўшчыны быў закрануты падчас падвядзення вынікаў, у якім удзельнічаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання С. В. Чэпік.

С. А. Федчанка, у прыватнасці, цікавіўся гатоўнасцю гаспадарак да веснавых палявых работ, ходам вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі, выплатай заработнай платы, структурнымі пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў аграпрамысловым комплексе раёна. Размова ішла таксама аб фінансавых праблемах сельскагаспадарчых арганізацый, шляхах  іх вырашэння як на мясцовым, так і на дзяржаўным узроўнях.

На здымку: Сяргей Аляксандравіч Федчанка.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.