Па-за межамі раёна


Дастаткова складаная эканамічная сітуацыя ў краіне негатыўна адбіваецца на ўсіх сферах жыццядзейнасці. У ліку іншых не лепшыя часы перажываюць і дарожнікі. Тым не менш філіял “Пастаўскае ДРБУ-132” паспяхова справіўся з вытворчымі задачамі, вызначанымі на мінулы год, і ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама калектыў занесены на раённую Дошку гонару. А ўсё таму, што кіраўніцтва прадпрыемства знаходзіла аб’ёмы работ не толькі на Пастаўшчыне, але і ў Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Астравецкім і іншых раёнах. Напрыклад, на будаўніцтве аўтазаправачнай станцыі ў Браславе пастаўскія дарожнікі асвоілі летась 2,7 мільярда рублёў. А ўсяго імі выканана работ і аказана паслуг за 2015 год на 35,7 мільярда рублёў.

Дарожнікі шукаюць адрасы прымянення сваіх сіл і тэхнікі па-за межамі раёна і сёлета. Так, з 11 студзеня некалькі адзінак будаўнічай тэхнікі і аўтатранспарту філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” задзейнічаны на будаўніцтве другой кальцавой аўтадарогі ля Мінска. У планах кіраў­ніцтва — ­удзел у тэндарах на іншыя аб’екты.

Фаіна КАСАТКІНА. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.