Праходзяць камандна-штабныя вучэнні


17—18 сакавіка па ўсёй краіне праходзяць камандна-штабныя вучэнні з рэспубліканскай службай грама­дзянскай абароны перадачы і распаўсюджвання інфармацыі. У ходзе іх правяраецца гатоўнасць прадпрыемстваў і ўстаноў да выканання задач па абароне насельніцтва і тэрыторый пры пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый у мірны і ваенны час, адпрацоўваюцца навыкі ўзаемадзеяння ўсіх структур. Пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», уключыце радыёпрыёмнікі ці тэлевізары, праслухайце экстраннае паведамленне і дзейнічайце ў адпаведнасці з атрыманымі рэкамендацыямі і захоўвайце спакой.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.