Разгледжана на сесіі

Местная власть

11 сакавіка пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхава адбылася 20-ая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. На парадак дня выносіліся два асноўныя пытанні: «Аб узаема­дзеянні органаў улады, устаноў, суб’ектаў гаспадарання раёна па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрана­дзей­ных сем’ях» і «Аб рабоце ўстаноў культуры па правя­дзенні ў раёне Года культуры, захаванні культурна-гістарычнай спадчыны, развіцці народных традыцый і падтрымцы творчых ініцыятыў». Па першым пытанні дакладчыкам выступіў намеснік старшыні  райвыканкама Ю. М. Кісялёў, па другім — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская.

У абмеркаванні пытанняў прынялі ўдзел урач псіхіятр-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Ж. П. Папова, дырэктар сацыяльнага прытулку Н. В. Селіванава, дырэктар Варапаеўскай СШ В. М. Жук, дырэктар цэнтра культуры і народнай творчасці раёна К. В. Грэська, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета дэпутатаў Н. М. Седзюкевіч, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Т. Г. Гарошка, дырэктар Дома рамёстваў “Стары млын” Т. М. Петух.

Таксама разгледжаны шэраг іншых пытанняў. Па ўсіх прыняты рашэнні.

У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў перад прысутнымі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.