Сталі паўнапраўнымі грамадзянамі краіны

Местная власть

У рамках штогадовай Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая сёлета праходзіла з 10 па 15 сакавіка, шасцёра 14-гадовых пастаўчан атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна краіны.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў лепшым прадстаўнікам маладога пакалення Пастаўшчыны адбылася 15 сакавіка ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама. Гэта дата сімвалічная — адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца асноўным законам дзяржавы і гарантам правоў і свабод кожнага чалавека.

Раздзяліць з юнакамі і дзяўчатамі значнасць па­дзеі прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Мікалаеўна Чаплінская, выконваючая абавязкі начальніка аддзялення па грама­дзянстве і міграцыі і старшы інспектар групы кадраў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Жанна Францаўна Мядзведзева і Аляксандр Іванавіч Генюш, старшыня камісіі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Кацярына Мацюшонак, а таксама першы і другі сакратары райкама БРСМ Іна Каралёва і Вераніка Казлоўская. Яны ўзгадалі гісторыю ўзнік­нення пашпарта, расказалі пра яго ролю і значэнне ў жыцці чалавека, пажадалі падлеткам выдатных адзнак, цікавага і насычанага грамадскага і школьнага жыцця, быць лідарамі, берагчы і прымнажаць багацці нашай Радзімы, з гонарам несці высокае званне грама­дзяніна Рэспублікі Беларусь.

Са словам у адказ выступіла вучаніца патрыятычнага класа СШ №4 Вікторыя Смятанка. Яна запэўніла: маладыя людзі што­дзённай працай дакажуць, што з’яўляюцца годнымі грамадзянамі краіны, будуць працягваць слаўныя справы продкаў на карысць роднай Беларусі.

Школьнікі атрымалі ў падарунак кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», буклет пра Пастаўскі раён, сувенір ад раённага камітэта БРСМ і друкаванае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.