Таварыская сустрэча

Спорт

Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Людвігавіч Врублеўскі працяглы час узначальваў інспекцыю па справах непаўналетніх, выдатна ведае спецыфіку работы з моладдзю. Ён і цяпер па сваіх службовых абавязках курыруе гэты ўчастак, знаходзіць час для сустрэчы з падлеткамі — юнакамі і дзяўчатамі. Вось і нядаўна вітаў удзельнікаў спаборніцтваў па міні-футболе, якія праходзілі на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу. А сустракаліся тут  каманды супрацоўнікаў райаддзела і навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.

— З гэтай навучальнай установай, а таксама з гімназіяй і школамі падтрымліваем пастаянныя сувязі, — адзначыў Вячаслаў Людвігавіч. — Сумесна з адміністрацыямі і педагогамі праводзім  прафілактычную і выхаваўчую работу па прадухіленні правапарушэнняў, выкананні вучнямі правілаў дарожнага руху, арганізуем спартыўныя і іншыя мерапрыемствы. Падчас такіх кантактаў усталёўваюцца асабліва даверлівыя адносіны. Рабяты ганарацца тым, што асабіста знаёмыя з праваахоўнікамі, могуць на  роўных спаборнічаць з імі, абмеркаваць любое пытанне.

На гэты раз у склад каманды  РАУС увайшлі начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Дзмі­трый Андрон, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віталій Кішко, супрацоўнікі названых і іншых службаў Андрэй Цымбалюк, Віктар Гутар, Андрэй Ціхановіч, Дзмітрый Юргелевіч, а таксама Юрый Смірноў з раённага аддзела Дэпартамента аховы. Дарэчы, большасць іх увахо­дзіла ў склад каманды, якая летась на абласных спаборніцтвах па міні-футболе заняла трэцяе месца, неаднаразова дабівалася поспехаў у раёне.

За каледж гулялі Яўгеній Лысёнак, Руслан Жылевіч, Раман Мядзведзеў, Яўгеній Лубко, Раман Пасевіч, Віталій Кірплюк, Аляксей Рапалаў, Валерый Пліско. Яны і перамаглі з лікам 7:5 сур’ёзнага саперніка.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.