Вярнуў званне чэмпіёна

Спорт

13 сакавіка завяршылася чарговае першынство Пастаўскага раёна па шахматах “64”. Для таго каб у ім змаглі ўдзельнічаць мацнейшыя шашысты з суседніх раёнаў, турнір праводзілі адкрытым. Гэта значна абвастрыла барацьбу, бо за прызавыя месцы змагаліся 7 кандыдатаў у майстры спорту. Тройка прызёраў канчаткова вызначылася толькі ў апошнім туры. Званне чэмпіёна раёна вярнуў сабе настаўнік гісторыі СШ №2 Іван Троцкі. Усяго адно ачко саступіў пераможцу станочнік Пастаўскага мэблевага цэнтра Віктар Матошка. Для вызначэння наступных месцаў давялося падлічваць каэфіцыент. Ён аказаўся лепшым у вопытнага кандыдата ў майстры спорту Уладзіміра Дрэмача з Глыбоччыны. У пяцёрку мацнейшых, якія будуць гуляць у фінале наступнага года, увайшлі кандыдат у майстры спорту Уладзімір Халдзей з Варапаева і яшчэ адзін госць — Леанід Козел з Мядзела.

Пераможцы турніру ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі,  спорту і турызму райвыканкама.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.