23 КРАСАВІКА — РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК

Важное

У сувязі з аб’яўленнем 2016-га Годам культуры, правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных 75-ай гада­віне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 30-ай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і з мэтай выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2016 года №214 “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2016 годзе” Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт 6 красавіка прыняў распараджэнне №118р “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2016 годзе”.

У адпаведнасці з ім, на суботніку, які адбудзецца 23 красавіка, пастаўчане будуць працаваць на рабочых месцах або займацца добраўпарадкаваннем. Для падрыхтоўкі да суботніка і кіравання работамі створана рабочая група, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак.

Заробленыя суб’ектамі гаспадарання на суботніку грошы будуць пералічвацца на рахунак раённага выканаўчага камітэта ў цэнтр банкаўскіх паслуг №230 г. Паставы філіяла №216 ААТ  ААБ “Беларусбанк” г. Полацк, код 648, разліковы рахунак 3641324000009, УНП 3000786000.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.